Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 верасня 2019, 19:07

Ягор Герасімаў прабіўся ў другі круг турніру ў Чэнду

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў (98-ы нумар сусветнага рэйтынгу) паспяхова стартаваў на турніры ў кітайскім Чэнду, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў 1/16 фіналу беларус перайграў у трохсэтавым паядынку кітайскага тэнісіста Чжэ Лі (234) - 4:6, 6:2, 6:3. Наступным сапернікам Ягора Герасімава будзе амерыканец Джо Ізнер (19), пасеяны на гэтых спаборніцтвах пад першым нумарам.

У 1/16 фіналу турніру ў французскім Арлеане беларускі тэнісіст Ілья Івашка (134) уступіў прадстаўніку Швецыі Мікаэлю Імеру (105) - 6:7 (7:9), 3:6.

На жаночым турніры ў кітайскім Ухані беларуска Аляксандра Сасновіч і амерыканка Сафія Кенін выйшлі ў 1/8 фіналу парнага разраду, яны перамаглі аўстралійска-расійскі дуэт Айла Тамлянавіч / Дар'я Касаткіна - 7:6 (7:5), 6:3. У паядынку 1/8 фіналу адзіночнага разраду беларуска Арына Сабаленка (14) згуляе заўтра з галандскай тэнісісткай Кікі Бертэнс (8).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі