Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 жніўня 2019, 17:18

Ягор Герасімаў і Ілья Івашка выйшлі ў 2-і раўнд кваліфікацыі US Open

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Два беларускія тэнісісты паспяхова пачалі выступленне ў кваліфікацыі адкрытага чэмпіянату ЗША ў Нью-Ёрку, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Ягор Герасімаў (125-ы нумар сусветнага рэйтынгу) на старце перамог прадстаўніка ЗША Стэфана Казлова (545) - 6:4, 6:4.

Ілья Івашка (143) таксама ў двух сэтах перайграў нямецкага тэнісіста Матса Мараінга (169) - 6:3, 6:0.

Каб трапіць у асноўную сетку US Open, трэба перамагчы ў трох кваліфікацыйных паядынках.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі