Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 мая 2022, 15:02

Івашка і Дакварт прайгралі ў парным разрадзе адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Ілья Івашка і аўстраліец Джэймс Дакварт завяршылі выступленне ў парным разрадзе адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў матчы 1/32 фіналу беларуска-аўстралійскі дуэт прайграў нямецка-новазеландскаму тандэму Цім Пюц / Майкл Вінус - 2:6, 4:6. Учора ў стартавым паядынку адзіночнага разраду Ілья Івашка (50-ы нумар рэйтынгу АТР) адолеў французскага тэнісіста Бенуа Пера (78) - 6:3, 7:5, 1:6, 7:5. У 1/32 фіналу сапернікам беларуса будзе чыліец Крысціян Гарын (37).

Таксама сёння свае другія сустрэчы жаночага адзіночнага разраду праводзяць дзве прадстаўніцы Беларусі. Вікторыя Азаранка (15) гуляе ў 1/32 фіналу з прадстаўніцай Германіі Андрэа Петкавіч (65). На старце спаборніцтваў у Парыжы Азаранка адолела румынскую тэнісістку Ану Богдан (93) - 6:7 (7:9), 7:6 (7:1), 6:2. Аляксандра Сасновіч (47) сустракаецца з брытанкай Эмай Радукану (12). У першым крузе Сасновіч выйграла ў кітаянкі Ван Сіньюй (77) - 6:4, 6:1. Учора лепшая беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (7) абыграла ў 1/64 фіналу францужанку Хлою Паке (101) - 2:6, 6:3, 6:4, а заўтра ў другім крузе сустрэнецца з амерыканкай Мэдысан Брэнгл (57).

Адкрыты чэмпіянат Францыі на грунтавых кортах "Ралан Гарос" у Парыжы фінішуе 5 чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі