Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 ліпеня 2021, 10:07

Івашка: былі ўсе шанцы на перамогу, але прасеў фізічна

28 ліпеня, Токіа /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Ілья Івашка, дзелячыся з карэспандэнтам БЕЛТА ўражаннямі аб матчы супраць японца Кея Нісікоры, адзначыў, што добра правёў першы сэт, былі ўсе шанцы на перамогу, але ў выніку памылкі звялі ўсе старанні на нішто.

"У першым сэце павінен быў выйграваць. Для гэтага было шмат шанцаў. Тактычна па гульні дзейнічаў вельмі добра, не даваў саперніку часу. Але калі трэба было падаць, не атрымалася. Недзе памыліўся, вельмі моцна рызыкнуў і атрымаўся такі вынік", - сказаў ён.

Гаворачы пра другі сэт, у якім беларускі спартсмен уступіў з лікам 0:6, Ілья Івашка адзначыў, што прасеў фізічна. Тады як сапернік пачаў гуляць значна лепш. "У нейкі момант у мяне проста перасталі рухацца ногі. Да гэтага два матчы былі зацяжныя, што адыграла сваю ролю. Ну і сапернік пачаў гуляць лепш, чым да гэтага. Таму што калі ты выйграеш першы сэт за паўтары гадзіны ў такой барацьбе, у цябе дабаўляецца ўпэўненасці", - сказаў тэнісіст.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі