Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 верасня 2020, 14:17

Іван Ціхан выбраны старшынёй Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вядомы беларускі кідальнік молата Іван Ціхан быў выбраны старшынёй Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Такое рашэнне было прынята па выніках пазачарговай канферэнцыі Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, якая прайшла на тэрыторыі Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама" ў Мінску.

Дэлегаты канферэнцыі большасцю галасоў падтрымалі кандыдатуру ўраджэнца Слонімскага раёна двухразовага прызёра Алімпійскіх гульняў.

Раней гэту пасаду займаў тытулаваны ў мінулым спартсмен Вадзім Дзевятоўскі, які змяніў Рыгора Касячэнку. Паўнамоцтвы алімпійскага прызёра Дзевятоўскага заканчваліся ў 2022 годзе. Аднак ён прыняў рашэнне пакінуць сваю пасаду па стане здароўя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі