Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 лютага 2022, 09:08

Іван Літвіновіч выйграў першы этап Кубка свету па скачках на батуце

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Алімпійскі чэмпіён Токіа беларус Іван Літвіновіч стаў пераможцам першага ў новым сезоне этапу Кубка свету па скачках на батуце, які праходзіць у Баку, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

13 лютага ў фінале 21-гадовы ўраджэнец Вілейкі выйграў з рэзультатам 61,850 бала. Следам за Іванам Літвіновічам на другой падагульняючай пазіцыі размясціўся яшчэ адзін беларускі батутыст Андрэй Буйлоў (60,800 бала), трэцяе месца заняў прадстаўнік Казахстана Даніл Мусабаеў (58,890). У сінхронных скачках Літвіновіч і Буйлоў таксама сталі чэмпіёнамі (52,810), на другім месцы расіяне (50,820), бронза дасталася партугальцам (49,960).

У жаночых індывідуальных спаборніцтвах беларуская спартсменка Кацярына Яршова заняла 4-е месца (50,870), у Віялеты Бардзілоўскай сёмая падагульняючая пазіцыя. Чэмпіёнкай стала расіянка Ірына Кундзіус (53,900), серабро ў азербайджанскай спартсменкі Сельджан Максудавай (52,780), бронзавы медаль заваявала італьянка Джорджыя Джамп'еры (51,820). У жаночых сінхронных скачках беларускі Кацярына Яршова і Вікторыя Куйдан таксама спыніліся за крок ад п'едэстала гонару. Пераможцамі сталі турэцкія спартсменкі, на другой пазіцыі батутысткі Швецыі, трэцяе месца ў расіянак.

У першым кубкавым этапе ў азербайджанскай сталіцы прынялі ўдзел больш за 60 спартсменаў з 14 краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі