Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 сакавіка 2022, 18:58

Іван Літвіновіч перадаў залаты алімпійскі медаль у музей НАК Беларусі

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Алімпійскі чэмпіён Токіа-2020 па скачках на батуце Іван Літвіновіч перадаў свой залаты медаль у музей НАК Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

"Мне вельмі прыемна перадаць гэту ўзнагароду ў экспазіцыю музея Нацыянальнага алімпійскага камітэта, цяпер кожны зможа прычыніцца да майго поспеху. Спадзяюся, для юных наведвальнікаў медаль стане прыкладам і дапаможа актыўна займацца спортам", - сказаў Іван Літвіновіч.

Залатая ўзнагарода Гульняў у Токіа будзе захоўвацца ў НАК Беларусі на часовай аснове. Атлеты могуць вярнуць свае прызы і медалі ў любы момант па меры неабходнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі