Фота Unsplash
25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзеючыя чэмпіёны Еўропы футбалісты Італіі прабіліся ў 1/8 фіналу Еўра-2024, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У матчы трэцяга тура папярэдняй групы В італьянцы ўступалі харватам амаль да канца гульні, але на 8-й мінуце кампенсаванага часу Маціа Цаканьі зраўнаваў лік 1:1. Дзякуючы гэтаму голу Італія фінішавала другой. У другім паядынку футбалісты Іспаніі, якія датэрмінова забяспечылі пуцёўку ў плэй-оф, абыгралі албанцаў - 1:0. Падагульняючае становішча: Іспанія - 9 ачкоў, Італія - 4, Харватыя - 2, Албанія - 1.
Першымі завяршылі папярэдні этап каманды квартэта А: Германія - 7 ачкоў, Швейцарыя - 5, Венгрыя - 3, Шатландыя - 1.
Яшчэ ў дзвюх групах заключныя паядынкі адбудуцца 25 чэрвеня. У квартэце С усе каманды захоўваюць шанцы на прадаўжэнне барацьбы - віцэ-чэмпіёны Еўропы англічане сустрэнуцца са славенцамі, а датчане будуць сапернічаць з сербамі. Турнірнае становішча пасля двух тураў: Англія - 4, Данія - 2, Славенія - 2, Сербія - 1. У групе D зборная Нідэрландаў згуляе з аўстрыйцамі, а французы сустрэнуцца з палякамі, якія ўжо страцілі шанцы на выхад у плэй-оф. Турнірнае становішча: Нідэрланды - 4, Францыя - 4, Аўстрыя - 3, Польшча - 0.
У астатніх квартэтах сустрэчы трэцяга тура пройдуць 26 чэрвеня:
Е - Славакія - Румынія, Украіна - Бельгія. Становішча каманд: Румынія - 3, Бельгія - 3, Славакія - 3, Украіна - 3.
F - Грузія - Партугалія, Чэхія - Турцыя. Становішча каманд: Партугалія - 6, Турцыя - 3, Чэхія - 1, Грузія - 1. Партугальцы ўжо выйшлі ў 1/8 фіналу.
У плэй-оф 17-га кантынентальнага першынства выходзяць зборныя, якія зоймуць першыя-другія месцы ў кожнай групе, а таксама чатыры лепшыя каманды з тых, якія зоймуць трэція месцы. Сустрэчы 1/8 фіналу адбудуцца 29 чэрвеня - 2 ліпеня, чвэрцьфіналы пройдуць 5 і 6 ліпеня, паўфінальныя матчы намечаны на 9 і 10 ліпеня, а вырашальны паядынак за чэмпіёнскі тытул адбудзецца 14 ліпеня на полі Алімпійскага стадыёна ў Берліне.-0-