Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 сакавіка 2019, 10:02

Італьянец Дамінік Віндзіш выйграў мас-старт на ЧС у Эстэрсундзе

18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Італьянец Дамінік Віндзіш выйграў мас-старт на чэмпіянаце свету ў Эстэрсундзе (Швецыя), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У заключнай гонцы на сусветным форуме ўсё вырашылася на чацвёртым агнявым рубяжы. Дамінік Віндзіш не дапусціў ніводнага промаху і першым пайшоў са стадыёна на фінішны круг - 40 хв 54,1 сек (1+1+1+0). Другое месца заняў Антанен Гігана з Францыі - 22,8 сек (2+0+0+1), бронзавым прызёрам стаў аўстрыец Юльян Эберхард - +23,3 сек (0+0+3+1). Расіянін Аляксандр Логінаў фінішаваў чацвёртым - 27,4 сек (0+3+2+0).

Для італьянскай зборнай па біятлоне гэта другі залаты медаль. Раней Даратэя Вірэр заняла першае месца таксама ў мас-старце.

У медальным заліку чэмпіянату свету першае месца занялі біятланісты Нарвегіі: пяць залатых, тры сярэбраныя і адна бронзавая ўзнагароды. Другое месца ў каманды Германіі (2+2+3), трэція - італьянцы (2+2+1).

Пасля чэмпіянату свету ў Эстэрсундзе біятлонны сезон завершыцца ў Нарвегіі, дзе з 21 па 24 сакавіка адбудзецца заключны этап Кубка свету.

Наступны чэмпіянат свету па біятлоне пройдзе з 12 па 23 сакавіка 2020 года ў Італіі.-0-

Фота IBU

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі