Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 мая 2020, 11:29

ISSF абнавіла тэрміны кваліфікацыі на гульні ў Токіа

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная федэрацыя спартыўнай стральбы (ISSF) апублікавала новую кваліфікацыйную сістэму да Гульняў XXXII Алімпіяды ў Токіа, адобраную выканкамам Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК), паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

Згодна з абноўленымі данымі, адборачнымі турнірамі ў 2021 годзе стануць зімовы (26 лютага - 8 сакавіка) чэмпіянат Еўропы па стральбе з пнеўматычнай зброі на 10 м у Фінляндыі, дзе будуць разыграны шэсць пропускаў на Гульні, і кантынентальны форум у Харватыі з 23 мая па 6 чэрвеня. Тут будуць разыгрывацца дзесяць ліцэнзій.

Раней адборачнымі спаборніцтвамі па кулявой стральбе да Алімпійскіх гульняў у Токіа былі чэмпіянат свету-2018 у Рэспубліцы Карэя і этапы Кубка свету-2019 у Індыі, Кітаі, Германіі і Бразіліі, на якіх вядучыя стралкі свету выканалі задачу, каб трапіць на галоўныя старты чатырохгоддзя.

У актыве беларускай каманды па кулявой стральбе - дзве неімянныя ліцэнзіі ў стральбе з малакалібернай вінтоўкі з трох становішчаў, якія заваявалі Юрый Шчарбацэвіч (серабро на II Еўрапейскіх гульнях у Мінску) і Марыя Мартынава (серабро на чэмпіянаце Еўропы-2019).

Гульні XXXII Алімпіяды ў Токіа перанесены МАКам з-за пандэміі каранавіруса ў свеце і адбудуцца ў сталіцы Японіі з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі