
3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты "Іслачы" выйгралі ў гасцях у мазырскай "Славіі" з лікам 1:0 у апошнім матчы 23-га тура чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Адзіны гол сустрэчы ў Мазыры забіў Алег Нікіфарэнка, які паразіў вароты гаспадароў на 71-й мінуце гульні.
Вынікі астатніх гульняў: "Дынама" (Мінск) - "Шахцёр" (Салігорск) - 1:0, "Мінск" - "Энергетык-БДУ" - 0:0, "Гомель" - "Віцебск" - 1:0, "Днепр" (Магілёў) - "Слуцк" - 1:2, "Белшына" (Бабруйск) - "Дынама" (Брэст) - 2:2, БАТЭ (Барысаў) - "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - 1:1, "Арсенал" (Дзяржынск) - "Нёман" (Гродна) - 1:1.
Становішча каманд: "Дынама" (Мінск) - 46 ачкоў (22 матчы), "Энергетык-БДУ" (Мінск) - 45 (22), "Шахцёр" (Салігорск) - 43 (22), БАТЭ - 42 (23), "Іслач" (Мінскі раён) - 40 (23), "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - 36 (23), "Мінск" - 35 (23), "Гомель" - 34 (23), "Нёман" (Гродна) - 30 (23), "Славія" (Мазыр) - 29 (23), "Слуцк" - 26 (23), "Белшына" (Бабруйск) - 25 (23), "Віцебск" - 19 (23), "Дынама" (Брэст) - 19 (22), "Арсенал" (Дзяржынск) - 14 (23), "Днепр" (Магілёў) - 12 (23). Спіс лепшых бамбардзіраў узначальвае нападаючы "Энергетыка-БДУ" Бабір Абдыхалікаў, які забіў 20 мячоў.
У наступным туры сустракаюцца:
7 кастрычніка
"Дынама" (Брэст) - "Днепр";
8 кастрычніка
"Слуцк" - БАТЭ, "Тарпеда-БелАЗ" - "Гомель", "Віцебск" - "Дынама" (Мінск), "Шахцёр" - "Мінск";
9 кастрычніка
"Энергетык-БДУ" - "Арсенал", "Іслач" - "Белшына", "Нёман" - "Славія".-0-