Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 красавіка 2021, 09:09

"Іслач" прабілася ў паўфінал Кубка Беларусі па футболе

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Другімі ўдзельнікамі паўфінальнай стадыі Кубка Беларусі сталі футбалісты "Іслачы", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Падапечныя Арцёма Радзькова ў другім чвэрцьфінальным матчы з "Мінскам" з 33-й мінуты гулялі ў меншасці, але не далі магчымасці сапернікам дабіцца перамогі - нічыя 0:0. У першай сустрэчы гэтых каманд таксама была зафіксавана нічыя 1:1, аднак за кошт гола, забітага на чужым полі, далей ідзе "Іслач".

Першымі паўфіналістамі кубкавага розыгрышу сталі футбалісты жодзінскага "Тарпеда-БелАЗа", якія па суме дзвюх чвэрцьфінальных сустрэч былі мацнейшыя за прадстаўніка другога дывізіёна нацыянальнага першынства дзяржынскага "Арсенала" - 3:0 (дома) і 0:0 (у гасцях).

Яшчэ два матчы за выхад у паўфінал кубкавага розыгрышу адбудуцца 7 красавіка. Цяперашні ўладальнік Кубка барысаўскі БАТЭ згуляе ў гасцях у футбалістаў "Віцебска". У першай гульні барысаўчане выйгралі з мінімальнай перавагай - 2:1. Чэмпіён краіны салігорскі "Шахцёр" сустрэнецца ў Гродне з мясцовым "Нёманам". На сваім полі салігорскія футбалісты перамаглі з рэзультатам 3:0.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі