Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 жніўня 2021, 16:33

Ірына Жук заняла 8-е месца ў алімпійскім фінале па скачках з шастом

5 жніўня, Токіа /Кар. БЕЛТА/. Беларуская скакуха з шастом Ірына Жук заняла 8-е месца ў алімпійскім фінале, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У сваёй лепшай спробе беларуска пераадолела планку на вышыні 4 м 50 см. Затым яна тройчы спрабавала пераадолець вышыню 4 м 70 см, але зрабіць гэта ёй не ўдалося.

Алімпійскае золата ў гэтым відзе лёгкаатлетычнай праграмы заваявала амерыканская спартсменка Кэці Наджот, якая скокнула на 4 м 90 см. Серабро ў расійскай скакухі Анжалікі Сідаравай - 4 м 85 см, такі ж вынік у брытанкі Холі Брэдшоу, але яна ўступіла расіянцы па спробах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі