Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 чэрвеня 2021, 17:04

Ірына Жук і Эльвіра Герман сталі прызёрамі этапу лёгкаатлетычнай "Брыльянтавай лігі"

11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэці ў сезоне этап "Брыльянтавай лігі" па лёгкай атлетыцы прайшоў у Фларэнцыі (Італія). Беларускія спартсменкі Ірына Жук і Эльвіра Герман выйгралі серабро і бронзу турніру, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

Ірына Жук, якая спецыялізуецца на скачках з шастом, з першай спробы справілася з планкай на вышыні 4 м 71 см. Далей на турніры яна штурмавала вышыню 4 м 76 см, але ўсе тры выхады ў сектар былі няўдалымі. Перамагла ў скачках з шастом Анжаліка Сідарава з Расіі - 4 м 91 см.

У бегу на 100 м з бар'ерамі Эльвіра Герман паказала трэці рэзультат - 12,85 сек. Першае месца заняла Жасмін Камача-Куін з Пуэрта-Рыка - 12,32 сек.

Што датычыцца астатніх беларускіх атлетаў, то Настася Мірончык-Іванова стала пятай (6 м 61 см) у скачках у даўжыню, а Максім Недасекаў у падагульняючым пратаколе ў скачках у вышыню (2 м 27 см) размясціўся на шостай пазіцыі.

Чарговы этап "Брыльянтавай лігі" адбудзецца 1 ліпеня ў Осла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі