Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 лютага 2021, 14:46

Ірына Жук абнавіла нацыянальны рэкорд у скачках з шастом

25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская лёгкаатлетка Ірына Жук абнавіла нацыянальны рэкорд у скачках з шастом, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

Ураджэнка Гродзенскай вобласці перамагла на прэстыжным турніры ў Мадрыдзе серыі World Indoor Tour з нацыянальным рэкордам.

Беларуска вяла ўпартую барацьбу за першае месца і ў адным з выхадаў у сектар устанавіла планку на адзнаку 4 м 67 см. Гэта вышыня пакарылася Ірыне Жук з першай спробы - ранейшы нацыянальны рэкорд, які таксама належаў ёй, перавышаны на 1 см.

Другое месца ў Мадрыдзе заняла Ціна Суцей са Славеніі, а трэцяй стала канадка Аліша Ньюман.

Ірына Жук раней выканала адборачны нарматыў на ўдзел у Гульнях у Токіа і вядзе мэтанакіраваную падрыхтоўку для выступлення летам у Японіі.

Галоўным стартам лёгкаатлетаў у зімовым сезоне ў закрытых памяшканнях стане чэмпіянат Еўропы, які пройдзе з 5 па 7 сакавіка ў Торуні (Польшча).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі