Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 сакавіка 2022, 16:46

Ірына Лешчанка: беларускіх спартсменаў у Расіі падтрымліваюць вельмі добра

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская біятланістка Ірына Лешчанка ў эфіры тэлеканала "Матч ТБ" пракаменціравала заваяванне бронзы ў спрынце на Кубку Саюза біятланістаў Расіі.

"Заўсёды прыемна паказваць добры рэзультат і быць на п'едэстале. Тут вельмі добра падтрымліваюць беларускіх спартсменаў, людзі добрыя, адкрытыя. Усё выдатна. Гонка далася нялёгка, бо апошні старт быў яшчэ 16 лютага на Алімпіядзе, потым мы знаходзіліся на зборах. Думала, што мы наогул не будзем выступаць і сезон для нас завершаны. Рада, што атрымалася так нядрэнна прабегчы, - адзначыла Ірына Лешчанка. - Ва ўсіх беларускіх спартсменаў вялікае жаданне працаваць над сабой. Гэта паказваюць і наша мужчынская зборная, якая ў бягучым годзе неверагодна падцягнулася, і дзяўчаты. Дзінара і Ганна (Дзінара Алімбекава і Ганна Сола. - Заўвага БЕЛТА) дэманструюць вельмі добрыя рэзультаты. Яны маладыя, думаю, у іх усё наперадзе і яны будуць на высокім узроўні яшчэ не адзін сезон".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі