ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 верасня 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 жніўня 2021, 13:44

Ірына Курачкіна выйшла ў фінал Алімпіяды ў турніры па жаночай барацьбе

Ірына Курачкіна
Ірына Курачкіна

4 жніўня, Токіа /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Ірына Курачкіна, перамогшы Эвеліну Нікалову з Балгарыі, забяспечыла сабе мінімум серабро Алімпіяды ў турніры па жаночай барацьбе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларуска з самага пачатку захапіла ініцыятыву і перавяла саперніцу ў партэр. Зарабіўшы за гэта дзеянне два балы, яна прадоўжыла непакоіць саперніцу.

Пасля перапынку малюнак паядынку не змяніўся і чарговы тэйкдаўн прынёс Ірыне Курачкінай яшчэ два балы. Потым пайшла серыя атак і беларуска дабілася датэрміновай перамогі. Пратэсты трэнераў зборнай Балгарыі сітуацыю не змянілі - 11:0 на карысць Ірыны Курачкінай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі