ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 13 мая 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 сакавіка 2021, 14:25

Ірландскія арбітры рассудзяць матч футбалістаў Беларусі і Эстоніі

Фота з архіва
Фота з архіва

26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. УЕФА вызначыў арбітраў на чарговыя адборачныя матчы чэмпіянату свету, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У суботу, 27 сакавіка, сустрэчу зборных Беларусі і Эстоніі рассудзіць ірландская брыгада арбітраў, якую ўзначаліць рэферы ФІФА Роберт Хенесі. Яго асістэнтамі стануць Ален Лінч і Эмет Дзінан, рэзервовы суддзя - Роберт Харві. Гульня на полі мінскага стадыёна "Дынама" пачнецца ў 20.00.

Для беларусаў гэта будзе першы паядынак адборачнага турніру сусветнага першынства. Эстонскія футбалісты свой стартавы матч у кваліфікацыйнай групе D правялі 24 сакавіка ў польскім Любліне, значна прайграўшы зборнай Чэхіі - 2:6. У гэты ж дзень падапечныя Міхаіла Мархеля ў Жодзіне разышліся мірам у таварыскай сустрэчы з камандай Гандураса - 1:1. Яшчэ ў адным паядынку першага тура гэтай групы футбалісты Бельгіі ў Бруселі атрымалі валявую вікторыю над зборнай Уэльса з рэзультатам 3:1.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі