21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інвестыцыі ў спартыўную будучыню, падтрымка маладых беларускіх атлетаў і трэнераў з'яўляюцца галоўнымі прыярытэтамі дзейнасці Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Аб гэтым заявіў старшыня цэнтральнага савета клуба Дзмітрый Лукашэнка на агульным сходзе ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Перавыбраны на новы тэрмін старшыня цэнтральнага савета клуба выдзеліў некалькі асноўных напрамкаў. Сярод іх - удасканаленне работы па вырашэнні значных задач. Клуб таксама прадоўжыць актыўна ўдзельнічаць у арганізацыі і правядзенні ў Беларусі спартыўных і спартыўна-масавых мерапрыемстваў, якія маюць істотнае занчэнне для развіцця беларускага спорту і фізкультурна-аздараўленчага руху. Будзе аказвацца падтрымка навукова-даследчым праектам, накіраваным на падтрымку фізкультуры і спорту, развіццё спартыўнага права, у тым ліку распрацоўцы і развіццю праекта Спартыўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Клуб і ў далейшым мае намер пашыраць міжнародныя сувязі для фарміравання станоўчага іміджу Беларусі і ўмацавання яе пазіцый на міжнароднай спартыўнай арэне.

У ходзе работы сходу таксама выбраны новы склад цэнтральнага савета. Упершыню ў яго ўвайшлі старшыня Беларускай тэніснай федэрацыі Сяргей Рутэнка і старшыня Беларускай федэрацыі барацьбы Алім Селімаў.-0-

Сяргей Рутэнка

Алім Селімаў

Фота Яна Гарбанюка