Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 жніўня 2020, 11:37

"Інтэр" і "Манчэстэр Юнайтэд" сталі першымі паўфіналістамі футбольнай Лігі Еўропы

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Германіі стартаваў заключны этап розыгрышу футбольнай Лігі Еўропы. Першымі паўфіналістамі сталі англійскі "Манчэстэр Юнайтэд" і італьянскі "Інтэр" з Мілана, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Футбалісты англійскага клуба з вялікай цяжкасцю перамаглі ў Кёльне сапернікаў з дацкага "Капенгагена" з мінімальнай перавагай - 1:0. Пераможны гол з пенальці на пятай мінуце кампенсаванага часу другога тайма забіў Бруну Фернандэш.

У Дзюсельдорфе італьянская каманда ўзяла верх над нямецкім "Баерам" з Леверкузена з лікам 2:1. Усе мячы ў гэтым матчы былі забіты з 15-й па 25-ю мінуту першай палавіны гульні.

Сёння пройдуць яшчэ два чвэрцьфінальныя паядынкі. Чэмпіёны Украіны футбалісты данецкага "Шахцёра" сустрэнуцца ў Гельзенкірхене са швейцарскім "Базелем". У Дуйсбургу англійскі "Вулверхэмптан" будзе сапернічаць з іспанскай "Севільяй".

Паўфіналы адбудуцца 16 і 17 жніўня. Вырашальны паядынак будзе згуляны 21 жніўня ў Кёльне.

Усе сустрэчы будуць праходзіць без гледачоў да далейшага інфармавання УЕФА.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі