ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 11 мая 2021
Мінск Ясна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 лютага 2021, 18:02

Індывідуальную гонку на ЧС па біятлоне выйграла чэшская спартсменка Маркета Давідава

Фота з архіва
Фота з архіва

16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чэшская спартсменка Маркета Давідава перамагла ў індывідуальнай гонцы ў славенскай Паклюцы чэмпіянату свету па біятлоне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пераможца пераадолела дыстанцыю 15 км з чатырма агнявымі рубяжамі за 42 мін. 27,7 сек. (0 промахаў). Другі рэзультат паказала Ханна Эберг: шведская страляючая лыжніца ўступіла пераможцы 27,9 сек. (1 промах). Трэцяй стала біятланістка з Нарвегіі Інгрыд Ландмарк Тандрэвольд (адставанне - 1 мін. 4 сек, 1 промах).

Лепшая з беларусак Дзінара Алімбекава заняла 17-е месца, уступіўшы пераможцы 2 мін 37,7 сек. (2 промахі). Алена Кручынкіна спынілася на 26-й пазіцыі (адставанне - 3 мін. 33,4 сек, 3 промахі). Ірына Кручынкіна заняла 56-е месца (5 мін 59,9 сек., 4). Ганна Сола фінішавала на 70-м месцы (6 мін. 57,3 сек.,7).

Усяго стартавалі 98 спартсменак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі