Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 мая 2021, 11:16

Ілья Шымановіч заняў чацвёртае месца ў фінале ЧЕ на дыстанцыі 100 м брасам

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі плывец Ілья Шымановіч заняў чацвёртае месца ў фінале чэмпіянату Еўропы ў Будапешце (Венгрыя) на дыстанцыі 100 м брасам, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларус, які выйшаў у вырашальную стадыю спаборніцтваў у гэтым відзе праграмы з шостым вынікам, стартаваў па сёмай дарожцы і паказаў чацвёрты час - 58,75 сек.

Першынстваваў на стаметроўцы брасам брытанец Адам Піці - 57,66 сек. Другое месца ў нідэрландскага атлета Арно Камінга - 58,1 сек. Трэцім фінішаваў яшчэ адзін брытанец Джэймс Уілбі - 58,58 сек.

У фінальным заплыве на 800 м вольным стылем у жанчын не было роўных італьянцы Сімоне Куадарэле, якая лідзіравала практычна на працягу ўсяго заплыву і фінішавала з часам 8 мін. Серабро выйграла расіянка Настасся Кірпічнікава - 8 мін 21,88 сек. Трэцяе месца таксама ў расіянкі Ганны Ягоравай - 8 мін 26,56 сек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі