Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 сакавіка 2019, 12:22

Ілья Шымановіч абнавіў рэкорд Беларусі ў плаванні на 100 м брасам у Францыі

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ілья Шымановіч абнавіў рэкорд Беларусі ў плаванні на 100 м брасам на турніры FFN Golden Tour - Camille Muffat у Марсэлі (Францыя), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На папярэдняй стадыі беларус пераадолеў дыстанцыю за 58,79 сек., устанавіўшы новы рэкорд на 100 м брасам. У фінальным заплыве ён перасягнуў сваё дасягненне 58,29 сек. Плывец выканаў нарматыў на летнія Алімпійскія гульні ў Токіа.

Ілья Шымановіч у Францыі таксама перамог на дыстанцыі 50 м брасам - 27,00 сек. У другім фінальным заплыве на 200 м брасам ён стаў другім - 2 мін. 11,38 сек.

Паспяхова правялі турнір у Францыі беларуска Аліна Змушко, якая заняла першае месца на дыстанцыі 200 м брасам - 2 мін. 29,7 сек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі