Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 кастрычніка 2019, 19:55

Ілья Шкурын прызнаны лепшым футбалістам чэмпіянату Беларусі ў верасні

2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" назвала лаўрэатаў першага асенняга месяца, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лепшым футбалістам вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі ў верасні стаў форвард мінскага "Энергетыка-БДУ" Ілья Шкурын, які набраў 37 балаў. 20-гадовы нападаючы 27 верасня забіў 4 галы ў пераможным матчы з "Мінскам" (6:1), і выйшаў на першае месца ў бамбардзірскай гонцы, маючы ў сваім актыве 13 мячоў. У ліку намінантаў таксама былі Міхаіл Гардзяйчук ("Дынама", Брэст), Ігар Кузьмянок ("Тарпеда-БелАЗ", Жодзіна) і Даніла ("Дынама", Мінск).

Лепшым трэнерам прызнаны настаўнік лідара нацыянальнага першынства брэсцкага "Дынама" чэшскі спецыяліст Марцэл Лічка, у якога 28 ачкоў. Яго канкурэнтамі былі Сяргей Ташуеў ("Шахцёр", Салігорск), Аляксей Бага (БАТЭ, Барысаў) і Сяргей Гурэнка ("Дынама", Мінск).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі