Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 лістапада 2021, 15:30

Ілья Івашка завяршыў выступленне на турніры АТР у Парыжы

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Ілья Івашка (46-ы нумар сусветнага рэйтынгу) завяршыў выступленне на турніры катэгорыі АТР-1000 у Парыжы з прызавым фондам 2,6 млн еўра, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Мінулай ноччу ў матчы другога раўнда беларус уступіў ва ўпартай барацьбе другой ракетцы планеты расіяніну Даніілу Мядзведзеву ў дзвюх партыях - 5:7, 4:6. Сустрэча прадаўжалася 1 гадзіну 31 мінуту. 

У паядынку 1/32 фіналу Ілья Івашка перамог іспанскага тэнісіста Альберта Рамаса (44) - 6:3, 7:6 (7:2).

Яшчэ адзін беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў (112) не змог прабіцца ў асноўную сетку, прайграўшы ў першым кваліфікацыйным раўндзе сербу Міяміру Кецманавічу (69) - 2:6, 6:7 (3:7).

Спаборніцтвы ў сталіцы Францыі завершацца 7 лістапада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі