Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 кастрычніка 2021, 17:52

Ілья Івашка выйшаў у 1/8 фіналу турніру ў Санкт-Пецярбургу

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Ілья Івашка (46-ы нумар сусветнага рэйтынгу) прабіўся ў 1/8 фіналу адзіночнага разраду турніру катэгорыі АТР-250 у расійскім Санкт-Пецярбургу з прызавым фондам $863,7 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў матчы першага раўнда беларус перамог у дзвюх партыях прадстаўніка Сербіі Ласла Дзьерэ (52) - 6:3, 6:2. Сустрэча прадаўжалася 1 гадзіну 15 мінут. У паядынку за выхад у чвэрцьфінал Ілья Івашка сустрэнецца з шостай ракеткай планеты расіянінам Андрэем Рублёвым, пасеяным пад першым нумарам.

Яшчэ адзін беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў (109), які прабіўся ў асноўную сетку праз кваліфікацыю, сёння ў 1/16 фіналу будзе сапернічаць з амерыканцам Макензі Макдональдам (56).

На старце парнага разраду Ілья Івашка і казахстанскі тэнісіст Андрэй Бублік сустрэнуцца з казахстанска-манакскім тандэмам Андрэй Голубеў / Х'юга Ніс. Беларус Андрэй Васілеўскі і ізраільцянін Ёнатан Эрліх будуць сапернічаць з бразільска-брытанскай парай Бруна Саарэс / Джэймі Марэй.

Спаборніцтвы, якія праходзяць на хардавых кортах піцерскай "Сібур Арэны", завершацца 31 кастрычніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі