Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 лютага 2020, 14:54

Ілья Івашка выйшаў у 1/4 фіналу тэніснага турніру ў Бангалоры

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Ілья Івашка атрымаў другую перамогу на турніры серыі "Чэленджэр" у індыйскім Бангалоры, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У сённяшнім матчы 1/8 фіналу беларус, які займае 148-е месца ў сусветным рэйтынгу, перамог у двух сэтах індыйца Рамкумара Раманатана, у якога 180-я пазіцыя - 7:6 (7:2), 6:1. Сустрэча прадаўжалася 1 гадзіну 22 мінуты.

На старце турніру Ілья Івашка перамог яшчэ аднаго індыйца Сашы Кумара Мукунда (289-ы нумар рэйтынгу АТР) - 7:5, 6:3.

У паядынку за выхад у паўфінал сапернікам беларускага тэнісіста будзе італьянец Юліян Аклепа (391).

У 1/4 фіналу парнага разраду беларус Андрэй Васілеўскі і ізраільцянін Ёнатан Эрліх згуляюць сёння з чэшска-японскім тандэмам Лукаш Росал / Юіці Сугіта.

Турнір у Бангалоры, агульны прызавы фонд якога складае $162 тыс., фінішуе 16 лютага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі