19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Ілья Івашка (97-ы нумар сусветнага рэйтынгу) выйшаў у чвэрцьфінал турніру ў бельгійскім Антверпене, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
18 кастрычніка ў трохсэтавым паядынку 1/8 фіналу беларускі тэнісіст адолеў італьянца Сальваторэ Каруза (167) - 6:3, 6:7 (8:10), 7:5.
У матчы першага раўнда беларус перайграў у двух сэтах на тай-брэйках галандца Робіна Хасэ (48) - 7:6 (7:5), 7:6 (10:8).
На жаночым турніры ў Люксембургу беларуска-люксембургскі тандэм Вера Лапко / Мэндзі Мінела стаў удзельнікам парнага разраду, ён перамог расійска-ўзбекскі дуэт Кацярына Яшына / Акгуль Аманмурадава - 6:3, 6:2.-0-