Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 студзеня 2020, 09:27

Ілья Івашка прабіўся ў асноўную сетку Australian Open

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Ілья Івашка (148-ы нумар сусветнага рэйтынгу) пераадолеў кваліфікацыйны бар'ер і выйшаў у асноўную сетку адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў матчы 3-га круга кваліфікацыі першага ў сезоне турніру серыі "Вялікага шлема" беларус перайграў кітайца Чжэ Лі (206) - 6:4, 6:3.

У першым раўндзе Ілья Івашка ўзяў верх над брытанцам Ліямам Броўдзі (234) - 6:3, 6:0, а затым ва ўпартай барацьбе адолеў амерыканскага тэнісіста Дэніса Кудлу (107) - 7:6 (7:5), 5:7, 7:5.

Без удзелу ў кваліфікацыі ў Мельбурне выступяць тры прадстаўнікі Беларусі. У першым раўндзе жаночага адзіночнага разраду Арына Сабаленка (12) згуляе з іспанкай Карлай Суарэс Навара (54), а саперніца Аляксандры Сасновіч (99) вызначыцца пасля заканчэння кваліфікацыі. У мужчынскім адзіночным разрадзе Ягор Герасімаў (98) на старце сустрэнецца з нарвежцам Касперам Руудам (53).

Матчы асноўнага этапу аўстралійскага першынства пройдуць з 20 студзеня па 2 лютага. Агульны прызавы фонд Australian Open-2020 складае $71 млн. Пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночных разрадах заробяць па $4,1 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі