ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 19 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 верасня 2021, 09:39

Ілья Івашка перамог у першым крузе адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе

Фота з архіва
Фота з архіва

1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Ілья Івашка атрымаў перамогу ў 1/64 фіналу адкрытага чэмпіянату ЗША ў тэнісе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У паядынку першага раўнда беларускі тэнісіст, які займае 53-е месца ў сусветным рэйтынгу, абыграў у трох сэтах амерыканца Тэніса Сандгрэна, у якога 91-я пазіцыя, - 7:6 (7:3), 6:3, 6:4. Наступным сапернікам Ільі Івашкі будзе прадстаўнік Канады Вашэк Поспішыл (58-ы нумар сусветнага рэйтынгу).

Яшчэ адзін беларус Ягор Герасімаў (82) прайграў у першым раўндзе паляку Хуберту Гуркачу (13) - 3:6, 4:6, 3:6.

У жаночым турніры паспяхова пачалі выступленні дзве прадстаўніцы Беларусі. Другая ракетка планеты Арына Сабаленка перамагла ў трохсэтавым паядынку сербскую тэнісістку Ніну Стаянавіч (94) - 6:4, 6:7 (4:7), 6:0. Наступнай саперніцай беларускі будзе славенка Тамара Зіданшак (40). Экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка (19) упэўнена перамагла ў дзвюх партыях чэшку Тэрэзу Марцінцаву (60) - 6:4, 6:0. У 1/32 фіналу Азаранка сустрэнецца з італьянскай тэнісісткай Ясмін Пааліні (99).

Яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч (90) у 1/64 фіналу ўступіла казахстанскай тэнісістцы Алене Рыбакінай (20) - 2:6, 3:6.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі