Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 верасня 2022, 12:30

Ілья Чарняк прызнаны лепшым іграком 21-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ілья Чарняк прызнаны лепшым іграком 21-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У гасцявым паядынку з "Гомелем" 20-гадовы нападаючы салігорскага "Шахцёра" двойчы трапіў у вароты гаспадароў поля, унёсшы важкі ўклад у перамогу сваёй каманды з рэзультатам 3:0. Цяпер у актыве Ільія Чарняка 7 забітых мячоў. Аўтарам самага прыгожага гола мінулага ўік-энда стаў 23-гадовы паўабаронца магілёўскага "Дняпра" Юрый Клачкоў. У сярэдзіне другога тайма дамашняй сустрэчы з "Віцебскам" ён нанёс прыцэльны далёкі ўдар і прынёс перамогу магіляўчанам з лікам 2:1. Да гэтага футбалісты "Дняпра" пацярпелі чатыры паражэнні запар.

Турнірнае становішча ў чэмпіянаце Беларусі цяпер такое: "Шахцёр" (Салігорск) - 43 ачкі (20 матчаў), "Энергетык-БДУ" (Мінск) - 41 (20), "Дынама" (Мінск) - 40 (20), БАТЭ - 40 (21), "Іслач" (Мінскі раён) - 34 (21), "Мінск" - 33 (21), "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - 32 (21), "Гомель" - 31 (21), "Нёман" (Гродна) - 28 (21), "Славія" (Мазыр) - 26 (21), "Белшына" (Бабруйск) - 23 (21), "Слуцк" - 22 (21), "Віцебск" - 18 (21), "Дынама" (Брэст) - 18 (20), "Арсенал" (Дзяржынск) - 13 (21), "Днепр" (Магілёў) - 12 (21).

Лідарам бамбардзірскай гонкі з'яўляецца Бабір Абдзіхолікаў ("Энергетык-БДУ"), які забіў 20 мячоў.

Цэнтральным паядынкам наступнага тура стане сустрэча паміж "Шахцёрам" і "Энергетыкам-БДУ", якая адбудзецца 16 верасня ў Салігорску. У гэты ж дзень мінскае "Дынама" прыме на сваёй арэне "Гомель", а БАТЭ згуляе ў гасцях у "Віцебска". Расклад астатніх гульняў:

17 верасня

"Слуцк" - "Белшына", "Іслач" - "Арсенал", "Дынама" (Брэст) - "Славія";

18 верасня

"Тарпеда-БелАЗ" - "Днепр", "Нёман" - "Мінск".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі