Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 лістапада 2021, 15:35

Ігракі "Дынама-Мінск" Ілья Усаў і Аляксей Коласаў стануць удзельнікамі матчу зорак КХЛ

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ігракі "Дынама-Мінск" Ілья Усаў і Аляксей Коласаў стануць удзельнікамі матчу зорак КХЛ-2022 ад каманды "Еўразія". Такая інфармацыя змешчана ў афіцыйным Telegram-канале сталічнай хакейнай дружыны, паведамляе БЕЛТА.

Аляксей Коласаў стаў пераможцам галасавання балельшчыкаў для ўдзелу ў Матчы зорак КХЛ сярод усіх ігракоў лігі. Яго рэзультат - 3777 галасоў. Ілья Усаў - трэці ў падагульняючай табліцы, яго рэзультат 3146 галасоў.

Сёння стартуе галасаванне прадстаўнікоў СМІ, акрэдытаваных на сезон 2021/2022. Ім трэба будзе выбраць трох палявых ігракоў у кожную з каманд. Журналісты маюць магчымасць прагаласаваць да 10.00 26 лістапада.

Астатнія хакеісты будуць выбраны лігай. Кожная каманда будзе складацца з двух варатароў, дзевяці палявых ігракоў і двух трэнераў. Канчатковыя склады аб'явяць за месяц да пачатку зорнага ўік-энда - 14 снежня 2021 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі