ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 8 жніўня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 лістапада 2021, 13:05

Ігар Тыманюк прызнаны аўтарам лепшага гола 28-га тура чэмпіянату Беларусі

Скрыншот відэа АБФФ
Скрыншот відэа АБФФ

12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ігар Тыманюк прызнаны аўтарам самага прыгожага гола 28-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі. Такі вынік традыцыйнага галасавання балельшчыкаў, якое праводзіць асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На 84-й мінуце дамашняй гульні з гродзенскім "Нёманам" 27-гадовы абаронца мазырскай "Славіі" эфектным ударам з-за межаў штрафной плошчы трапіў у вароты гасцей і ўстанавіў канчатковы рэзультат гэтай сустрэчы - 1:1. Ігар Тыманюк набраў 70 працэнтаў галасоў удзельнікаў галасавання, значна апярэдзіўшы галы Кірыла Вяргейчыка са "Слуцка" і Максіма Скавыша з салігорскага "Шахцёра".

За два туры да фінішу цяперашняга першынства футбалісты "Славіі" маюць у сваім актыве 28 ачкоў і знаходзяцца на 14-м месцы ў турнірнай табліцы. Наперадзе "Шахцёр", у якога 72 заліковыя балы, другое месца займае барысаўскі БАТЭ, які набраў 59 балаў, на адзін бал ад барысаўчан адстае мінскае "Дынама".

Сустрэчы 29-га тура адбудуцца 20 лістапада, а заключныя матчы 31-га чэмпіянату Беларусі пройдуць 28 лістапада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі