ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 22 лютага 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +1°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 снежня 2019, 09:31

Ігар Стасевіч другі раз запар прызнаны лепшым футбалістам Беларусі

Ігар Стасевіч. Фота з архіва
Ігар Стасевіч. Фота з архіва

27 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паўабаронца нацыянальнай зборнай і барысаўскага БАТЭ Ігар Стасевіч другі год запар прызнаны лепшым футбалістам Беларусі. Такі вынік традыцыйнага апытання, у якім прынялі ўдзел беларускія футбольныя спецыялісты і спартыўныя журналісты. Ігар Стасевіч трэці раз стаў лепшым футбалістам краіны: ён таксама быў удастоены гэтага звання ў 2015-м і 2018 гадах, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сваю чарговую ўзнагароду лаўрэат атрымаў 26 снежня на цырымоніі падвядзення вынікаў футбольнага сезона "Зорны мяч - 2019" у Мінску. Акрамя таго, 34-гадовы Ігар Стасевіч прызнаны лепшым іграком і паўабаронцам 29-га чэмпіянату Беларусі, што нядаўна завяршыўся.

У астатніх індывідуальных намінацыях лепшымі прызнаны:

варатар - Аляксандр Гутар ("Дынама", Брэст);

абаронца - Павел Рыбак ("Шахцёр", Салігорск);

нападаючы - Ілья Шкурын ("Энергетык-БДУ", Мінск). Ён жа стаў лепшым бамбардзірам 29-га чэмпіянату Беларусі, забіўшы 19 мячоў у 26 праведзеных матчах, а таксама самым каштоўным іграком праведзенага першынства краіны.

Былі вызначаны дзве сімвалічныя зборныя чэмпіянату Беларусі:

А: Аляксандр Гутар ("Дынама", Брэст), Сяргей Кісляк, Павел Няхайчык, Арцём Мілеўскі, Габі Кікі (усе - "Дынама", Брэст), Сяргей Мацвейчык, Павел Рыбак, Аляксандр Сачыўка (усе - "Шахцёр", Салігорск), Ігар Стасевіч, Станіслаў Драгун (абодва - БАТЭ, Барысаў), Ілья Шкурын ("Энергетык-БДУ", Мінск);

Б: Максім Плотнікаў ("Дынама", Мінск), Юрый Кавалёў, Нікола Анціч, Эліс Бакай (усе - "Шахцёр", Салігорск), Алег Вераціла, Аляксандр Паўлавец, Аляксандр Наёк, Дзяніс Лапцеў (усе - "Дынама", Брэст), Захар Волкаў, Яўген Яблонскі, Максім Скавыш (усе - БАТЭ, Барысаў).

Лепшая судзейская брыгада чэмпіянату Беларусі выглядае так: Віталь Севасцьянік, Дзмітрый Жук, Віталь Малюцін.

Што датычыцца камандных узнагарод, то прызы "Справядлівай гульні" і "Двума складамі" атрымаў уладальнік сярэбраных медалёў барысаўскі БАТЭ, прыз "Глядацкіх сімпатый" у чэмпіёна краіны брэсцкага "Дынама", "За волю да перамогі" - у сталічнага "Энергетыка-БДУ" .

Экс-настаўнік БАТЭ, а цяпер галоўны трэнер маскоўскага ЦСКА Віктар Ганчарэнка стаў лепшым сярод беларускіх трэнераў. Для яго гэта ўжо дзявяты такі поспех.

Сярод жанчын тытула лепшай футбалісткі Беларусі 2019 года ўдастоена Настасся-Гражына Шчарбачэня. У міні-футболе не было роўных Сяргею Крыкуну, у пляжным футболе - Валерыю Макарэвічу.

Прыз "За ўклад у развіццё масавага футбола" атрымаў дырэктар "SOS-Дзіцячая вёская Мар'іна Горка" Дзмітрый Калтовіч.

Добрыя словы ад старшыні асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" Уладзіміра Базанава пачулі ў свой адрас славутыя ветэраны беларускага футбола, партнёры і спонсары АБФФ, якія таксама былі адзначаны памятнымі прызамі і падарункамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі