ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 20 верасня 2020
Мінск Ясна +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 верасня 2020, 13:46

Ігар Шуневіч змяніў Дзмітрыя Баскава на пасадзе гендырэктара ХК "Дынама-Мінск"

Ігар Шуневіч. Фота з архіва
Ігар Шуневіч. Фота з архіва

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ігар Шуневіч змяніў Дзмітрыя Баскава на пасадзе генеральнага дырэктара мінскага "Дынама", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе сталічнага хакейнага клуба.

Новага кіраўніка прадставіў старшыня цэнтральнага савета БФСТ "Дынама" Ігар Абярэмка, адзначыўшы пры гэтым, што назначэнне Ігара Шуневіча найбольш лагічнае, паколькі менавіта пры ім была вызначана філасофія клуба, накіраваная на выхаванне новага пакалення лідараў "Дынама".

Вітаючы калектыў, Ігар Шуневіч запэўніў, што прыцягненне маладых таленавітых ігракоў у "Дынама", фактычнае станаўленне клуба як рэсурснай базы для нацыянальнай каманды будзе прадоўжана. Ён таксама заявіў, што апошнія гады актыўна ўдзельнічаў у жыцці клуба і рады прапанове даверыць пасаду гендырэктара менавіта яму. Паводле слоў Ігара Шуневіча, дзейнасць, якую яны з Дзмітрыем Баскавым вялі ў "Дынама", будзе прадоўжана: "Усе механізмы работы ў клубе ўжо адладжаны. З арганізацыйнага пункту гледжання, напэўна, больш дэталёвай увагі і дасканалай прапрацоўкі патрабуюць проціэпідэмічныя меры для бяспекі не толькі ігракоў, трэнераў, персаналу клуба, але і балельшчыкаў, якія прыходзяць падтрымаць нашу каманду. Што ж датычыцца спартыўнага складніка, я хацеў бы падзякаваць свайму папярэдніку Дзмітрыю Баскаву за якасную селекцыйную работу і захаванне эфектыўнага балансу маладосці нашых юных зорачак і вопыту легіянераў. Безумоўна, нейкія кропкавыя ўзмацненні магчымы, аднак яны будуць выключна ў інтарэсах клуба і нацыянальнай зборнай Беларусі. Усе мы разумеем, што адной з галоўных задач усяго беларускага хакея ў маючым адбыцца сезоне стане паспяховае правядзенне дамашняга чэмпіянату свету і такое ж выступленне нацыянальнай каманды. Гэтай задачы цяпер прысвеціць сябе і Дзмітрый Баскаў. Са свайго боку магу запэўніць, што як кіраўнік мінскага "Дынама" зраблю ўсё магчымае, каб гэту задачу аблягчыць", - падкрэсліў новы гендырэктар.

Дзмітрый Баскаў, які таксама прысутнічаў на сустрэчы, падтрымаў назначэнне Ігара Шуневіча: "Літаральна за апошнія некалькі тыдняў нам давялося прыняць важныя рашэнні, якія могуць вызначыць далейшае развіццё беларускага хакея. Але я рады, што ў хакеі па-ранейшаму працуюць людзі, якія любяць і разумеюць гэты спорт. На пасадзе старшыні наглядальнага савета "Дынама" Ігар Анатольевіч прымаў самы актыўны ўдзел у фарміраванні той філасофіі, якую мы закладваем ужо на працягу двух сезонаў, у стварэнні магчымасцей для рэалізацыі патэнцыялу маладых ігракоў, іх хутчэйшага пераходу ў канкурэнтны дарослы хакей. І я сапраўды рады, што да маючага адбыцца чэмпіянату свету мы прадоўжым рыхтавацца кожны ў сваёй новай якасці, але па-ранейшаму разам, паколькі нашы погляды на развіццё "Дынама" як флагмана беларускага хакея ў лепшай лізе Еўропы і мэты па падрыхтоўцы моладзі да маючага адбыцца чэмпіянату свету агульныя", - адзначыў ён.

Ігар Шуневіч шэсць гадоў быў старшынёй наглядальнага савета клуба (2014-2020). За гэты час каманда двойчы выходзіла ў плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі, набіраючы 100 ачкоў і больш (у сезонах 2014/2015 і 2016/2017), а таксама выйграла Кубак Салея (2020).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі