Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 кастрычніка 2018, 09:52

Ігар Крывушэнка выклікаў 23 футбалістаў на матчы зборнай Беларусі з Люксембургам і Малдовай у Лізе Нацый

2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Ігар Крывушэнка выклікаў 23 ігракоў на маючыя адбыцца матчы з Люксембургам і Малдовай у Лізе Нацый, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе АБФФ.

Трэніровачны збор нацыянальнай каманды прадоўжыцца з 8 па 16 кастрычніка. Зборная будзе рыхтавацца на комплексе футбольных палёў АБФФ. У складзе найбольшае прадстаўніцтва мае БАТЭ: варатары - Андрэй Гарбуноў ("Дынама-Мінск"), Сяргей Чэрнік ("Нансі", Францыя), Аляксандр Гутар ("Дынама-Брэст"); абаронцы - Аляксандр Мартыновіч ("Краснадар", Расія), Ігар Шытаў ("Дынама-Мінск"), Дзяніс Палякоў, Максім Валадзько, Аляксей Рыяс (усе - БАТЭ, Барысаў), Сяргей Паліцевіч ("Кайрат", Алматы, Казахстан), Міхаіл Сівакоў ("Арэнбург", Расія); паўабаронцы - Сяргей Кісляк, Павел Няхайчык (абодва - "Дынама-Брэст"), Станіслаў Драгун, Ігар Стасевіч, Міхаіл Гардзяйчук (усе - БАТЭ, Барысаў), Антон Пуціла ("Анкарагюджу", Турцыя), Юрый Кавалёў ("Шахцёр", Салігорск), Іван Маеўскі ("Астана", Казахстан), Мікіта Корзун ("Дынама-Мінск"), Юрый Кендыш ("Шэрыф", Ціраспаль, Малдова); нападаючыя - Мікалай Сігневіч (БАТЭ, Барысаў), Дзяніс Лапцеў ("Шахцёр", Салігорск), Антон Сарока ("Локерэн", Бельгія).

Будучыя два матчы зборная Беларусі па футболе правядзе на мінскім стадыёне "Дынама": 12 кастрычніка - з Люксембургам, а 15 - з Малдовай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі