Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 студзеня 2020, 19:29

I Еўрапейскі велафестываль маюць намер правесці ў Мінску ў 2021 годзе

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. I Еўрапейскі велафестываль плануюць правесці ў Мінску ў 2021 годзе. Дагавор аб намерах быў падпісаны сёння прэзідэнтам Еўрапейскага веласіпеднага саюза Рока Катанеа і старшынёй Беларускай федэрацыі веласпорту Наталляй Цылінскай, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"У Мінску практычна ўсё гатова для правядзення маштабнага велафоруму. Створана выдатная інфраструктура. Неабходна будзе толькі дапрацаваць трасы для правядзення спаборніцтваў у горных дысцыплінах. Але мы не сумняваемся, што беларускі бок паспяхова справіцца з гэтай задачай", - адзначыў Рока Катанеа, каменціруючы падпісанне кантракта.

Наталля Цылінская ў сваю чаргу адзначыла, што правядзенне такога маштабнага мерапрыемства - вялікая адказнасць. "Які тон задаш, праводзячы спаборніцтвы, гэтак і будзе ў далейшым, таму мы не можам ударыць тварам у гразь. Так, гатова пакуль яшчэ далёка не ўсё, аднак мы пастараемся зрабіць максімум, каб спаборніцтвы прайшлі на самым высокім узроўні", - сказала яна.

"Калі раней мы бачылі ў Беларусі толькі айчынных зорак спорту, то цяпер ёсць магчымасць стаць сведкамі выступленняў і замежных знакамітых атлетаў. Паверце, яны з задавальненнем прыязджаюць у нашу краіну. Якасць тых спартыўных аб'ектаў, якія ёсць сёння ў Беларусі, адпавядае самым строгім патрабаванням. Для нас вельмі ганарова прымаць іх і чуць высокія ацэнкі той работы, якая праводзіцца ў краіне для папулярызацыі спорту і здаровага ладу жыцця", - адзначыла Наталля Цылінская.

Плануецца, што ў час фестывалю на працягу двух тыдняў пройдуць элітныя чэмпіянаты Еўропы па алімпійскіх дысцыплінах, старты на шашы, трэку, ВМХ-гонкі, ВМХ-фрыстайл. Сапраўдным святам напэўна стане і масавы заезд аматараў Gran Fondo. Чакаецца,што ў Мінску за ўзнагароды прадстаўнічага форуму будуць спрачацца амаль 5 тыс. удзельнікаў. Разыгрывацца будуць 72 камплекты медалёў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі