Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 лістапада 2021, 09:58

Хрысціна Феклістава выйграла этап КС па фехтаванні на калясках у Італіі

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хрысціна Феклістава выйграла этап КС па фехтаванні на калясках у Пізе (Італія), заняўшы першае месца ў спаборніцтвах шпажыстак (катэгорыя Б). Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА трэнер-адміністратар нацыянальнай каманды Беларусі па інваспорце Марына Грыгаран.

У фінальным паядынку беларуска ўпэўнена перамагла італьянскую спартсменку Разану Паскуіна - 7:3.

Што датычыцца астатніх рэзультатаў беларускай каманды, то ў стартах шпажыстак (катэгорыя Б) Аляксандра Ільмінская і Настасся Касцючкова падзялілі пятае месца. Аналагічным чынам выступіла Настасся Касцючкова і ў спаборніцтвах па жаночай шаблі (катэгорыя Б). Яе сяброўка па камандзе Хрысціна Феклістава ў гэтым відзе праграмы стала сёмай.

У мужчынскай шпазе (катэгорыя Б) Мацвей Дамарацкі заняў 10-е месца. Іван Ажгірэй завяршыў выступленне на 25-й пазіцыі ў падагульняючым пратаколе стартаў рапірыстаў і 26-ю пазіцыю ў турніры па шпазе (абодва рэзультаты - у катэгорыі А).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі