Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 сакавіка 2022, 09:44

"Хімік" скараціў адставанне ад "Юнацтва" ў плэй-оф Кубка Прэзідэнта

18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты наваполацкага "Хіміка" ў гасцях абыграў сталічнае "Юнацтва" ў пятым матчы першага раўнда плэй-оф беларускай экстралігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Хімік" прыехаў у Мінск без права на памылку - у выпадку паражэння госці пакінулі б розыгрыш Кубка Прэзідэнта. Аднак навапалачанам удалося прадоўжыць сезон як мінімум на адну гульню. Непрыемнасці для "Юнацтва" пачаліся ў канцы другой трэці. За паўтары хвіліны мінчане прапусцілі двойчы - пастараліся Арцём Лагуноў і Дзмітрый Каштанаў, а на старце фінальнага перыяду Данііл Сацішвілі аформіў трэцюю шайбу. У хуткім часе "Юнацтва" адквітала адзін гол, але апошняе слова засталося за гасцямі: Лагуноў аформіў дубль, трапіўшы ў пустыя вароты. У выніку 4:1 на карысць "Хіміка", які скарачае разрыў у серыі - 2:3.

Шосты матч процістаяння пройдзе 19 сакавіка ў Наваполацку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі