Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 студзеня 2022, 10:26

"Хімік" абыграў "Ліду" ў матчы чэмпіянату Беларусі па хакеі

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Наваполацкі "Хімік" на чужым лёдзе быў мацнейшым за "Ліду" ў чарговым матчы другога этапу беларускай экстралігі. Сустрэча завяршылася з лікам 5:3, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Госці павялі ў дзве шайбы ўжо да чацвёртай мінуты, аднак да канца стартавай трэці лічбы на табло зраўнаваліся - 2:2. На экватары паядынку "Хімік" зноў выйшаў наперад, але радаваліся госці нядоўга. "Лідзе" спатрэбілася толькі 40 секунд, каб аднавіць парытэт. Тым не менш на другі перапынак госці ўсё ж пайшлі лідарамі - 4:3. У "рыцараў" было 20 мінут, каб адыграцца трэці раз, але замест гэтага гаспадары прапусцілі. Дубль аформіў форвард "Хіміка" Вадзім Мароз. Гэта паражэнне стала для "Ліды" 16-м запар, новапалачане ж набралі першыя ачкі ў другім этапе экстралігі.

У другім матчы чацвярга "Лакаматыў" дома адолеў "Дынама-Маладзечна" - 1:0. Адзіную шайбу правёў нападаючы гаспадароў Артур Абметка. А ў Магілёве мясцовы клуб не ўстаяў перад "Брэстам" - 1:2. Вынік сустрэчы вырашыўся ў авертайме, дзе перамогу брастаўчанам прынёс Данііл Шчагалёў.

Пасля 47 матчаў сезона становішча клубаў у ніжняй шасцёрцы такое:

7. "Дынама-Маладзечна" (52 ачкі);

8. "Лакаматыў" (51);

9. "Хімік" (48);

10. "Брэст" (40);

11. "Магілёў" (36);

12. "Ліда" (28).

Сёння на лёд выйдуць каманды з топ-6: "Віцебск" прыме "Шахцёр", "Гомель" згуляе з "Юнацтвам", а "Нёман" сустрэнецца з "Металургам".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі