Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Хілько: на ЧЕ ў Славакіі беларускія валейбалісткі пастараюцца дабіцца максімальнага рэзультату

Спорт 19.08.2019 | 18:02
У час прэс-канферэнцыі
У час прэс-канферэнцыі

19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На чэмпіянаце Еўропы ў Браціславе (Славакія) беларускія валейбалісткі пастараюцца дабіцца максімальнага рэзультату. Аб гэтым расказаў на прэс-канферэнцыі галоўны трэнер жаночай зборнай Беларусі Пётр Хілько, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Так, з 8 ліпеня жаночая нацыянальная каманда пачала падрыхтоўку да маючага адбыцца галоўнага старту сезона і правяла таварыскія матчы ў Польшчы, потым - з Грэцыяй і ва Украіне.

"Апошні матч у Запарожжы з Украінай (0:3) дабавіў інфармацыі для аналізу. Гэта паражэнне, на мой погляд, будзе каманду трымаць у тонусе. Мы заўсёды лічыліся камандай з прыёмам, а ў апошняй гульні не атрымалася. Перад стартавым матчам з Расіяй (23 жніўня) у Браціславе ў нас ёсць яшчэ час. З адной з лепшых зборных свету пастараемся згуляць на роўных, як гэта ўдалося Рэспубліцы Карэя ў Калінінградзе ў час адбору на Алімпіяду. Жаночая зборная па валейболе - адна з паспяховых каманд у гульнявых відах. І мы пастараемся паказаць максімальны рэзультат, выступіць не горш, чым два гады таму, калі занялі сёмае месца", - сказаў Пётр Хілько.

Перад чэмпіянатам Еўропы, паводле слоў галоўнага трэнера, склад каманды збалансаваны, 14 ігракоў(мацнейшых валейбалістак) на гэты момант рыхтуюцца да старту 23 жніўня. "У нас запланавана яшчэ адна трэніроўка 20 жніўня ў Мінску, пасля чаго вылятаем у Славакію", - адзначыў Пётр Хілько.

Адна з вядучых ігракоў нацыянальнай зборнай Беларусі Ганна Клімец лічыць, што ў дэбютнай сустрэчы кантынентальнага форуму супраць Расіі беларускам пад сілу аказаць сур'ёзнае супраціўленне. "Як адзначыў трэнер, калі справімся з прыёмам, за кошт камбінацыйных дзеянняў зможам згуляць на роўных. Расіянкі вызначаюцца сваёй падачай і блокам, вельмі нядрэнна дзейнічае Ірына Варанкова. Мы ўжо не раз гулялі з расіянкамі, у іх маладая каманда, якая можа дабівацца высокіх рэзультатаў, але мы пастараемся не расчараваць балельшчыкаў", - сказала Ганна Клімец.

Жаночая зборная Беларусі першы матч на чэмпіянаце Еўропы згуляе з Расіяй 23 жніўня, з Іспаніяй - 25 жніўня, на наступны дзень, 26-га, беларускі сустрэнуцца са Славакіяй, 28 жніўня правядуць матч з Германіяй, а завершаць групавы этап 29 жніўня паядынкам са Швейцарыяй.

Для жаночай зборнай Беларусі кантынентальны форум стане дзявятым у гісторыі. Найбольш высокага рэзультату нацыянальная каманда дабілася ў 2017 годзе, заняўшы сёмае месца.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Асеннія кірмашы Сезон асенніх кірмашоў адкрываецца ў Беларусі. Усяго запланавана больш за 150 кірмашоў