Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 сакавіка 2019, 10:27

Хет-трык Раналду ў матчы ў адказ з "Атлетыка" вывеў "Ювентус" у 1/4 фіналу ЛЧ, "Манчэстэр Сіці" забіў 7 мячоў у вароты "Шальке"

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговымі ўдзельнікамі чвэрцьфінальнай стадыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў сталі англійскі "Манчэстэр Сіці" і італьянскі "Ювентус", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Манчэстэр Сіці" прымаў на сваім полі нямецкі "Шальке" і на працягу сямі мінут у канцы першага тайма тройчы паразіў вароты гасцей. На 35-й і 38-й мінутах галявы дубль аформіў Серхіа Агуэра, а яшчэ праз 4 мінуты вызначыўся Лерой Сане. Пасля перапынку Рахм Стэрлінг забіў чацвёрты мяч, а затым Бернарду Сілва, Філ Фадэн і Габрыэл Жэзус давялі справу да разгрому - 7:0. У першай сустрэчы 1/8 фіналу, што адбылася ў Гельзенкірхене, англійскі клуб выйграў з лікам 3:2.

Турынскі "Ювентус", які прайграў у Мадрыдзе іспанскаму "Атлетыка" 0:2, на сваім полі меў вялікую перавагу і на 27-й мінуце Крышціяну Раналду адкрыў лік. У самым пачатку другога тайма партугалец падвоіў вынік, а на 85-й мінуце Крышціяну Раналду з пенальці аформіў хет-трык і вывеў "Юве" ў чвэрцьфінал - 3:0.

Апошнія чвэрцьфіналісты чэмпіёнскай Лігі стануць вядомы сёння вечарам. Футбалісты англійскага "Ліверпуля" прымуць нямецкую "Баварыю" з Мюнхена, а іспанская "Барселона" ў сябе дома згуляе з французскім "Ліёнам". Першыя паядынкі ў гэтых парах завяршыліся з аднолькавым вынікам - 0:0.

На мінулым тыдні ў чвэрцьфінал Лігі чэмпіёнаў прабіліся англійскія "Манчэстэр Юнайтэд" і "Тотэнхэм" з Лондана, партугальскі "Порту" і галандскі "Аякс" з Амстэрдама.-0-

Фота афіцыйных twitter-акаўнтаў УЕФА, "Ювентуса", "Атлетыка", "Манчэстэр Сіці", "Шальке-04"

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі