Сцяг Аўторак, 18 жніўня 2026
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 жніўня 2026, 12:34

Хандошка заваявала серабро ў тэхнічнай праграме на чэмпіянаце Еўропы ў Парыжы

Васіліна Хандошка. Фота Мінспорту
Васіліна Хандошка. Фота Мінспорту
4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская сінхраністка Васіліна Хандошка выйграла другі медаль на чэмпіянаце Еўропы па водных відах спорту, які праходзіў у сталіцы Францыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

4 жніўня салісткі разыгралі медалі ў тэхнічнай праграме. Хандошка набрала 263,3817 ачка і заняла другое месца сярод 16 дзяўчат. Ад іспанкі Ірыс Ціё Касас, якая перамагла, беларуску аддзялілі менш як 25 сотых бала. Трэці рэзультат паказала немка Клара Бляер (258,0400). Днём раней Васіліна заваявала званне чэмпіёнкі Еўропы ў адвольнай праграме.

Раней у сваёй кар'еры Хандошка тройчы станавілася прызёрам чэмпіянатаў свету (2024 - бронза, 2025 - серабро и бронза). Шэсць гадоў таму на кантынентальным форуме ў Венгрыі наша спартсменка была трэцяй у тэхнічнай праграме. У сезоне Кубка свету-2026 па сінхронным плаванні Васіліна выйграла шэсць узнагарод (1-4-1).-0-
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі