Дар'я Хамуцянская. Фота tennis.by
19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Дар'я Хамуцянская (664-ы нумар сусветнага рэйтынгу) стала пераможцай турніру ITF у кітайскім Хучжоу з прызавым фондам $30 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У сённяшнім вырашальным паядынку беларуска абыграла ў дзвюх партыях кітайскую тэнісістку Цзяцы Ван (643) - 7:5, 6:2. Сустрэча прадаўжалася 1 гадзіну 39 хвілін. У чвэрцьфінальным матчы кітаянка абыграла яшчэ адну беларуску Ганну Кубараву (714) - 6:3, 6:2.
На шляху да фіналу Дар'я Хамуцянская перамагла расіянак Хрысціну Сідараву (527) - 6:2, 7:6, Раду Залатарову (487) - 6:4, 6:2, славачку Вікторыю Марваёву (519) - 6:4, 6:7, 6:2 і прадстаўніцу ЗША Хіну Інуэ (237) - 6:7, 6:0, 6:3. Для 21-гадовай беларускі гэта трэцяя перамога на турнірах пад эгідай ITF у гэтым сезоне, а ўсяго ў яе чатыры тытулы.-0-
