Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 кастрычніка 2025, 14:52

Хамуцянская прадоўжыла серыю перамог у матчах турніраў ITF 

Фота НАК
Фота НАК
30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Дар'я Хамуцянская прадаўжае перамагаць у матчах турніраў пад эгідай ITF, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым раўндзе спаборніцтваў у Ташкенце беларуска ўпэўнена перамагла расійскую тэнісістку Сафію Cуславу - 6:1, 6:2, а сёння выйшла ў чвэрцьфінал, абыграўшы яшчэ адну расіянку Кацярыну Тупіцыну - 7:6 (7:5), 6:1. Цяпер у актыве 21-гадовай мінчанкі 12 вікторый запар, заўтра ў матчы за выхад у паўфінал яна пазмагаецца з літоўскай тэнісісткай Лаймай Уладсан. У гэтым сезоне Дар'я Хамуцянская стала пераможцай чатырох турніраў, а ўсяго ў яе актыве пяць чэмпіёнскіх тытулаў.

Турнір у сталіцы Узбекістана фінішуе 2 лістапада.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі