Фота tennis.by
12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Дар'я Хамуцянская прабілася ў паўфінал адзіночнага разраду турніру ITF-35 у егіпецкім Шарм-эш-Шэйху з прызавым фондам $30 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У сённяшнім чвэрцьфінале беларуска абыграла латвійскую тэнісістку Камілу Бартанэ - 6:0, 6:7 (6:8), 6:3. У стартавым матчы Хамуцянская ўпэўнена перамагла егіпцянку Наду Фаўдад - 6:2, 6:2, а ў 1/8 фіналу адолела ў трохсэтавым паядынку расіянку Крысціяну Сідараву - 4:6, 7:5, 7:5. У заўтрашнім паўфінале саперніцай беларускай тэнісісткі будзе пераможца сустрэчы паміж харваткай Тарай Вюрт і Кэці Дан з Вялікабрытаніі.
Сёння ў паўфінальным матчы парнага разраду беларускі дуэт Дар'я Хамуцянская / Паліна Кухарэнка будзе сапернічаць з латвійска-французскім тандэмам Каміла Бартанэ / Яраслава Барташэвіч. У стартавым матчы Хамуцянская і Кухарэнка абыгралі балгарска-польскую пару Расіца Дзенчава / Ганна Герталь - 7:5, 1:6, 10:4.
Спаборніцтвы ў Шарм-эш-Шэйху завершацца 14 снежня.-0-