Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 лістапада 2022, 09:49

Хакейны турнір "Кубак Прэзідэнцкага спартыўнага клуба" стартуе ў Мінску

10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталіцы ў рамках міжнародных спаборніцтваў па хакеі "Еўраазіяцкі Кубак" стартуе "Кубак Прэзідэнцкага спартыўнага клуба", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Усе матчы турніру пройдуць на "Чыжоўка-Арэне". У спаборніцтвах прымуць удзел юніёрскія зборныя Беларусі і Казахстана (U18), а таксама юнацкая зборная Расіі (U16). Акрамя таго, кожная каманда згуляе супраць жаночай зборнай Расіі, але вынікі гэтых гульняў у табліцы ўлічвацца не будуць.

Першы паядынак, у якім сыдуцца расійскія юнакі і жаночая зборная гэтай краіны, пачнецца ў 13.00. Нашы хлопцы адкрыюць турнір сустрэчай з равеснікамі з Казахстана, гэты матч пачнецца ў 18.00. 11 лістапада беларускія юніёры згуляюць з дзяўчатамі з Расіі (пачатак - у 16.30), а ў суботу ў матчы закрыцця падапечныя Дзмітрыя Шульгі прымуць зборную Расіі - U16 (16.30).

Уваход на трыбуны "Чыжоўка-Арэны" будзе свабодны, усе гульні ў прамым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 5". У мінулым годзе пераможцай "Кубка Прэзідэнцкага спартыўнага клуба" стала каманда Беларусі - U17.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі