Сцяг Субота, 24 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 красавіка 2025, 20:06

Хакейная каманда Прэзідэнта выйграла першы матч фінальнай серыі РХЛ

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі атрымала перамогу ў першым паядынку фінальнай серыі Рэспубліканскай хакейнай лігі (РХЛ), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння на лёдзе "Алімпік-Арэны" ў Мінску дружына кіраўніка дзяржавы абыграла хакеістаў Мінскай вобласці з лікам 5:1 (3:0, 2:0, 0:1).
Стартавая сустрэча вырашальнай серыі да дзвюх перамог пачалася з націску лідараў рэгулярнага сезона і ўжо ў першай атацы вызначыўся лепшы бамбардзір турніру Андрэй Касціцын, адным з асістэнтаў якога быў Аляксандр Лукашэнка. Фаварыты прадаўжалі атакаваць і да першага перапынку Яраслаў Чупрыс закінуў яшчэ дзве шайбы, пры трэцім узяцці варот асісціравалі Аляксандр Лукашэнка і Аляксей Баранаў. У другім перыядзе дзеючыя чэмпіёны не збіраліся збаўляць абароты і спачатку Максім Парфеявец, а следам за ім Андрэй Касціцын павялічылі перавагу да пяці шайбаў. Заключная дваццаціхвілінка прайшла ў роўнай барацьбе і толькі за 8 секунд да фінальнай сірэны Аляксандр Кудраўцаў змог размачыць сухі лік - 5:1.

Лепшымі ігракамі сённяшняй сустрэчы прызнаны галкіпер пераможцаў Сцяпан Гарачэўскіх і нападаючы каманды сталічнай вобласці Павел Печур. Прызы ім уручыла праслаўленая біятланістка Алена Зубрылава.

Па даўняй традыцыі ў перапынках хакейнага матчу ў "Алімпік-Арэне" шматлікія балельшчыкі ўбачылі выступленні беларускіх выканаўцаў, прынялі ўдзел у конкурсах на лядовай пляцоўцы, а пасля завяршэння гульні сталі ўладальнікамі мяккіх цацак і салодкіх падарункаў ад прэзідэнцкай каманды.

Другі матч фінальнай серыі адбудзецца 5 красавіка. У гэты ж дзень у паядынку за трэцяе месца сустрэнуцца каманды Гродзенскай і Магілёўскай абласцей.  

На першым этапе дружына кіраўніка дзяржавы перамагла ў Мінску хакеістаў Гродзенскай вобласці (10:3), потым выйграла ў Жлобіне ў каманды Гомельскай вобласці (5:2), затым зноў у Мінску абыграла сапернікаў з Брэсцкай вобласці (8:2), Віцебскай вобласці (10:4), Мінскай вобласці (3:2) і Магілёўскай вобласці (8:7). У паўфінале былі абыграны хакеісты Магілёўскага рэгіёна (9:3).

Бамбардзірскую гонку РХЛ узначальвае Андрэй Касціцын, у якога 20 балаў - 9 шайбаў і 11 рэзультатыўных перадач.

У фінальнай серыі мінулага аматарскага турніру лядовая дружына Прэзідэнта таксама сустракалася з камандай Мінскай вобласці і двойчы перамагла - 5:2 і 10:8, 15-ы раз стаўшы пераможцай гэтых спаборніцтваў. Па адным тытуле ў каманд Гомельскай і Мінскай абласцей.

Арганізатары хакейнага аматарскага турніру - Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Міністэрства спорту і турызму і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі