23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі пераможна пачала выступленне ў новым, 18-м па ліку сезоне Рэспубліканскай хакейнай лігі (РХЛ), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Лепшымі ігракамі сённяшняга матчу прызнаны Мікалай Лукашэнка і Сяргей Аліеў. Прызы ім уручыла алімпійская чэмпіёнка па спартыўнай гімнастыцы Антаніна Кошаль.
Раней ужо адбыліся некалькі паядынкаў новага сезона РХЛ. Хакеісты Магілёўскай вобласці спачатку згулялі ўнічыю з камандай Гродзенскай вобласці (5:5), а затым перамаглі віцябчан (2:1). Хакеісты Брэсцкай вобласці ўступілі дружыне Мінскай вобласці (0:7), а потым узялі верх над камандай Гомельскай вобласці (4:3).
Сёння на лёдзе сталічнай "Алімпік-Арэны" дружына кіраўніка дзяржавы перамагла каманду Гродзенскай вобласці з рэзультатам 10:3 (4:1, 3:0, 3:2).
Пачатак гульні прайшоў у роўнай барацьбе: на 5-й мінуце лік адкрыў лепшы бамбардзір мінулага турніру Андрэй Касціцын, а ў хуткім часе нападаючы гасцей Сяргей Янчанка ўсталяваў парытэт. Раўнавага трымалася нядоўга - гаспадары ўзнялі тэмп, і да перапынку Андрэй Касціцын, Дзяніс Курдзека і Мікалай Лукашэнка яшчэ тройчы паразілі вароты гродзенскай каманды. У другім перыядзе зноў вызначыўся Мікалай Лукашэнка, потым сваю шайбу закінуў Максім Парфеявец, а незадоўга да другога перапынку Яраслаў Чупрыс, асістэнтамі якога былі Аляксандр Лукашэнка і Андрэй Башко, зрабіў лік 7:1. У заключнай трэці матчу гледачы ўбачылі пяць узяццяў варот. У складзе пераможцаў яшчэ дзве шайбы закінуў Мікалай Лукашэнка, а Максім Парфеявец аформіў свой галявы дубль, госці адказалі дакладнымі кідкамі Сяргея Аліева і Алега Філіпава.
Раней ужо адбыліся некалькі паядынкаў новага сезона РХЛ. Хакеісты Магілёўскай вобласці спачатку згулялі ўнічыю з камандай Гродзенскай вобласці (5:5), а затым перамаглі віцябчан (2:1). Хакеісты Брэсцкай вобласці ўступілі дружыне Мінскай вобласці (0:7), а потым узялі верх над камандай Гомельскай вобласці (4:3).
У фінальнай серыі мінулага аматарскага турніру лядовая дружына Прэзідэнта двойчы перамагла хакеістаў Мінскай вобласці - 5:2 і 10:8 і 15-ы раз стала пераможцам гэтых спаборніцтваў. Па аднаму тытулу ў каманд Гомельскай і Мінскай абласцей.
Арганізатары хакейнага аматарскага турніру - Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Міністэрства спорту і турызму і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.-0-