Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 лістапада 2022, 10:57

Хакейнае мінскае "Дынама" прыме маскоўскіх аднаклубнікаў у КХЛ

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" сёння завершаць чарговую дамашнюю серыю ў рамках рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сапернікам падапечных Вудкрафта стане маскоўскае "Дынама". Мінчане падыходзяць да дэрбі не ў лепшым стане - у пасіве беларускага клуба пяць паражэнняў запар. Зрэшты, тры апошнія сустрэчы "зубры" нязменна даводзілі да авертайма і дзякуючы набраным ачкам наша каманда захоўвае месца ў зоне плэй-оф Заходняй канферэнцыі: у мінчан 8-я пазіцыя і 35 балаў. Маскоўскія дынамаўцы да нядаўняга часу таксама мелі серыю з пяці няўдач, але ў двух папярэдніх паядынках нарэшце атрымалі перамогі. На гэты момант масквічы ідуць пятымі, маючы 41 ачко.

У бягучым сезоне каманды ўжо сустракаліся ў сталіцы Беларусі, 24 кастрычніка мацнейшай была маскоўская каманда - 1:0. Дарэчы, у актыве расійскіх дынамаўцаў сем перамог запар над аднаклубнікамі з Мінска, апошні раз наша каманда абыгрывала сённяшняга саперніка ў лютым 2020 года. Чарговае дынамаўскае дэрбі стартуе на "Мінск-Арэне" ў 19.10.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі